ul. Fabryczna 33, 16-050 Michałowo

pfdf.michalowo@gmail.com

(+48)-85-663-16-33

MIKOŁAJ HAJDUK

Mikołaj Hajduk s. Romana; pseudonimy: Mika, I. Snarski, Ihnat Snarski, M. Snarski, A. Czabor, Aleś Czabor; kryptonimy: M.H., mh, is (ur. 29 maja 1933 r. we wsi Kobylanka, gm. Michałowo – zm. 2 września 1998 r. w lesie koło wsi Dzierniakowo, gm. Gródek); prozaik, poeta, publicysta, tłumacz, folklorysta, krajoznawca, pedagog, historyk, działacz społeczny i religijny białoruskiej mniejszości narodowej w Polsce. Pisał w języku białoruskim i polskim.

Członek Związku Literatów Polskich od 1985 r., Związku Pisarzy Białoruskich od 1995 r., Białoruskiego Stowarzyszenia Literackiego ,,Białowieża” od 1958 r.

W 1951 r. ukończył Liceum Ogólnokształcące w Michałowie, w 1956 r. filologię rosyjską na Leningradzkim Uniwersytecie, w 1959 r. filologię białoruską na Białoruskim Uniwersytecie Państwowym.

Od 1959 r. pracował jako nauczyciel języka białoruskiego, rosyjskiego i łaciny w Liceum Ogólnokształcącym z Dodatkową Nauką Języka Białoruskiego w Bielsku Podlaskim; w latach 1965-1971 był dyrektorem tego Liceum. Jednocześnie w latach 1963-1964 był kierownikiem i wykładowcą białoruskiego folkloru i literatury na kierunku filologii białoruskiej Zaocznego Studium Nauczycielskiego w Białymstoku. Od 1971 r. do 1989 r. pracował jako dziennikarz w białoruskim tygodniku Niwa w Białymstoku, w tym w latach 1987-1989 był zastępcą redaktora naczelnego. Od 1989 r. na emeryturze.

Oprócz Niwy zamieszczał swoje utwory i artykuły w periodykach: Літаратурны альманах ,,Белавежа”Беларускі каляндар, PrzeglądPrawosławnyCzasopisStudiapolonoslavicaorientaliaLiteraturaLudowadwumiesięczniknaukowoliterackiSlaviaOrientalis, Весткі Інстытута беларусаведы (Leimen, Niemcy), Беларускі сьвет (Detroit, USA), białostockiej prasie codziennej i innych.

Jako literat M. Hajduk debiutował w Niwie w 1957 r. (nr 33) wierszem Мне твае палкія вусны… . Swoją działalność publicystyczną zapoczątkował szkicem o życiu i twórczości Władysława Syrokomli Людвік Кандратовіч (Niwa – 1957, nr 37). W Niwie z 1960 r. (nr 45) ukazała się pierwsza opracowana legenda Жывая вада.

M. Hajduk jest autorem zbiorku poetyckiego Cisz (Białystok 1988), zbioru opowiadań Трызна. Апавяданні (Мінск 1991), zbioru esejów historycznych Паратунак. Гістарычныя эсэ (Мінск 1993) oraz zbioru szkiców historycznych UniaBrzeska 1596 (Białystok 1995); w tłumaczeniu na język rosyjski: Гайдук Николай, Брестская уния 1596 года (Мінск 1996).

Opracowane przez M. Hajduka bajki, opowieści i legendy zebrane na terenie Białostocczyzny, drukowane pierwotnie w Niwie ukazały się w zbiorach: Аб чым шуміць Белавежская пушча. Казкі і легенды (Беласток 1982), Białowieskieopowieści (Białystok 1990), Белавежскія быліцы і небыліцы. Легенды, паданні (Мінск 1996), Легенды Беласточчыны (Беласток 1997). Również zamieszczane w Niwie pieśni ludowe z zapisem nutowym weszły do zbioru Песні Беласточчыны (Мінск 1997).

Zajmował się tłumaczeniami z języka łacińskiego, polskiego i rosyjskiego. Przyswoił białoruszczyźnie m.in. wiersze Macieja Kazimierza Sarbiewskiego, Leonarda Podhorskiego-Okołowa, Jerzego Plutowicza, Elżbiety Kozłowskiej-Świątkowskiej, opowiadania i powieści Ніpolita Krаskowskiego.

Dokonał wyboru i opracował zbiór wierszy Храм і верш. Праваслаўныя святыні Усходняй Польшчы і беларуская духоўная паэзія (Беласток 1993). Redagował prawosławny religijny młodzieżowy kwartalnik Fos, zrywany kalendarz Przeglądu Prawosławnegooraz Беларускі каляндарBiałoruskiego Towarzystwa Społeczno-Kulturalnego.

Wspólnie z żoną Lidią przygotował podręczniki do nauki języka białoruskiego w szkołach podstawowych w Polsce dla klasy III, IV i V (3 wersje) oraz gramatykę języka białoruskiego dla klas V-VIII, а we współautorstwie z Aleną Iwankiewicz i Eugenią Iwaniuk podręcznik dla II klasy.

Uhonorowany Srebrnym (1969) i Złotym (1976) Krzyżem Zasługi, Krzyżem Kawalerskim Orderu Odrodzenia Polski (1984), Odznaką 1000-lecia Państwa Polskiego (1966), Medalem Komisji Edukacji Narodowej (1977), Odznaką Zasłużony Działacz Kultury (1986), Srebrną (1974) i Złotą (1978) Odznaką ,,Zasłużony Białostocczyźnie”, Orderem Świętej Równej Apostołom Marii Magdaleny III stopnia (1993) i II stopnia (1995), Dyplomem Honorowym Ministra Kultury Republiki Białoruś ( 1996), Nagrodą im. Księcia Konstantego Ostrogskiego (1997).

Opracowała: Walentyna Szwed

Гайдук Мікола Раманавіч; псеўданімы: Міка, І. Снарскі, Ігнат Снарскі, М. Снарскі, А. Чабор, Алесь Чабор; крыптанімы: М.Г. мг, іс (нар. 29 мая 1933 г. у вёсцы Кабылянка, гміна Міхалова – памёр 2 верасня 1998 г. у лесе каля вёскі Дзернякова, гміна Гарадок); празаік, паэт, публіцыст, перакладчык, фалькларыст, краявед, педагог, гісторык, грамадскі і рэлігійны дзеяч беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Пісаў на беларускай і польскай мовах.

Член Саюза польскіх пісьменнікаў з 1985 г., Саюза беларускіх пісменнікаў з 1995 г., Беларускага Літэратурнага Аб’яднання ,,Белавежа” з 1958 г.

В 1951 г. скончыў Агульнаадукацыйны ліцэй у Міхалове, у 1956 г. рускую філалогію Ленінградскага ўніверсітэта, у 1959 г. беларускую філалогію Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1959 г. працаваў настаўнікам беларускай, рускай і лацінскай моў у Агульнаадукацыйным ліцэі з беларускай мовай навучання ў Бельску-Падляшскім; у 1965-1971 гадах быў дырэктарам гэтага ліцэя. Адначасова ў 1963-1964 гадах з’яўляўся кіраўніком і выкладчыкам беларускага фальклору і літаратуры на кірунку беларускай філалогіі Завочнай настаўніцкай студыі ў Беластоку. З 1971 г. па 1989 г. працаваў журналістам у беларускім тыднёвіку Ніва ў Беластоку, а ў 1987-1989 гадах быў намеснікам галоўнага рэдактара. З 1989 г. на пенсіі.

Апрача Нівы змяшчаў свае творы і артыкулы ў перыядычных выданнях: Літаратурны альманах ,,Белавежа”, Беларускі каляндар, PrzeglądPrawosławnyCzasopisStudiapolonoslavicaorientaliaLiteraturaLudowadwumiesięczniknaukowoliterackiSlaviaOrientalis, Весткі Інстытута беларусаведы (Ляймен, Германія), Беларускі сьвет (Дэтройт, ЗША), штодзённай беластоцкай прэсе і іншых.

Як пісьменнік М. Гайдук дэбютаваў у Ніве ў 1957 г. (№ 33) вершам Мне твае палкія вусны… . Сваю публіцыстычную дзейнасць запачаткаваў нарысам пра жыццё і творчасць Уладзіслава Сыракомлі Людвік Кандратовіч (Ніва – 1957, № 37). У Ніве ад 1960 г (№ 45) паявілася першая апрацаваная легенда Жывая вада.   

М. Гайдук аўтар паэтычнага зборніка Cisz (Białystok 1988), зборніка апавяданняў Трызна. Апавяданні (Мінск, 1991), зборніка гістарычных эсэ Паратунак. Гістарычныя эсэ (Мінск 1993), а таксама гістарычных нарысаў UniaBrzeska 1596 (Białystok 1995); у перакладзе на рускую мову: Гайдук Николай, Брестская уния 1596 года (Мінск 1996).

Апрацаваны М. Гайдуком казкі, паданні і легенды сабраныя на Беласточчыне, першапачаткова друкаваныя ў Ніве выйшлі з друку ў зборніках: Аб чым шуміць Белавежская пушча. Казкі і легенды (Беласток 1982), Białowieskieopowieści (Białystok 1990), Белавежскія быліцы і небыліцы. Легенды, паданні (Мінск 1996), Легенды Беласточчыны (Беласток 1997). Таксама друкаваныя ў Нівe народныя песні з нотамі ўвайшлі ў зборнік Песні Беласточчыны (Мінск, 1997).

Займаўся перакладамі з лацінскай, польскай i рускай  моў. Збеларушчыў м. інш. вершы Мацея Казімежа Сарбеўскага, Леанарда Падгорскага-Аколава, Ежы Плютовіча, Эльжбеты Казлоўскай-Сьвёнткоўскай, апавяданні і аповесці Іпаліта Краскоўскага.

Выбраў і апрацаваў зворнік вершаў Храм і верш. Праваслаўныя святыні Усходняй Польшчы і беларуская духоўная паэзія (Беласток 1993). Рэдагаваў праваслаўны рэлігійны маладзёвы квартальнік Фос, адрыўны каляндар PrzegląduPrawosławnegoі Беларускі каляндар Беларускага грамадска-культурнага таварыства.

Супольна з жонкай Лідзіяй падрыхтаваў падручнікі да навучання беларускай мовы для пачатковых школ у Польшчы ў III, IV i V класах (3 варыянты) а таксама граматыку беларускай мовы для V-VIII класаў, а ў сааўтарстве з Аленай Іванкевіч і Яўгеніяй Іванюк падручнік для ІІ класа.

Узнагароджаны сярэбраным (1969) і залатым (1976) Крыжамі заслугі, Кавлерскім крыжам ордэна Адраджэння Польшчы (1984), Адзнакай 1000-годдзя Польскай дзяржавы (1966), Медалём Камісіі народнай адукацыі (1977), Адзнакай заслужаны дзеяч культуры (1986), сярэбранай (1974) і залатой (1978) адзнакай ,,Заслужаны для Беласточчыны”, ордэнамі Святой Роўнаапостальнай Марыі Магдалены ІІІ (1993) і ІІ (1995) ступеняў, Ганаровай граматай міністра культуры Рэспублікі Беларусь (1996), Узнагародай ім. князя Канстанціна Астрожскага (1997).

Падрыхтавана: Валянціна Швед

Dodaj komentarz

Twój adres e-mail nie zostanie opublikowany. Wymagane pola są oznaczone *

Szukaj

Popularne Posty

Znajdź nas na…